Бейсбол – Беларусь

Джэкі Робінсан

(Jack Roosevelt “Jackie” Robinson, 31 студзеня 1919 – 24 кастрычніка 1972)

Чалавек, які змяніў твар нацыі. Мне было 14, калі я ўпершыню сустрэў Джэкі Робінсанa. Гэта было ўвесну 1948 гаду, у тым годзе, калі Джекі перавярнуў маё жыцьцё назаўжды, пераадолеўшы бар’ер колеру скуры ў бейсболе. Яго каманда зрабіла прыпынак у маім родным горадзе Мобіль, штат Алабама, накіроўваючыся на поўнач да пачатку сэзону. Падчас прыпынку Джэкі размаўляў з натоўпам афра-амэрыканцаў на Дэйвіс-авэню. Думаю, ён казаў аб сэгрэгацыі ў Амэрыцы, але я ўсё роўна нічога ня чуў. Ён быў для мяне такім героем, што адзінае, што я мог рабіць, гэта глядзець, разявіўшы рот.

У 1947 году жыцьцё ў Амэрыцы вызначалася словам «сэгрэгацыя». Існавалі асобныя школы для чорных і белых, асобныя рэстараны, гатэлі і асобныя бейсбольныя лігі. Жыцьцё было жорсткая да афра-амэрыканцаў, якія спрабавалі зламаць гэты бар’ер. Гэтак жа і жыцьцё Джэкі Робінсана была нялёгкае: гульцы яго каманды падалі прашэньне, каб ён быў выключаны. Чальцы яго каманды здзекаваліся над Робінсанам кажучы, каб ён нёс іх кайстры і шараваў іх чаравікі, так званыя «фанаты» сьмяяліся з яго і пагражалі забіць.

Калі Брэнч Рыкі ўпершыню сустрэўся з ім, каб абгаварыць яго пераход у “Доджэрс”, ён сказаў Джэкі, што яму 3 гады прыйдзецца зносіць гнюсныя выхадкі, якія напаткаюць яго.

Але Робінсан быў барацьбітом па натуры, самым ганарлівым чалавекам, якога я калі-небудзь ведаў. Вайсковым лейтэнантам ён рызыкаваў патрапіць пад трыбунал, таму што адмаўляўся сядзець у самім канцы вайскоўца аўтобусу, як гэта было прынята для чорных вайскоўцаў.

Robinson
Джэкі Робінсан, 1952 год

Да сёньняшняга дня я ня ведаю, як ён здолеў выстаяць пад такім ціскам і не адступіць. Я прайшоў праз шматлікае ў сваім жыцьці і лічу сябе цярплівым чалавекам, але я ня здолеў бы зрабіць таго, што зрабіў Джэкі. У ім была невытлумачальная сіла душыць свае жаданьні і ахвяраваць сваім гонарам у імя свайго народа. Гэта было неверагодным актам самаадданасьці з яго боку, які зблізіў дзьве расы і даў надзею цэламу пакаленьню.

Джэкі Робінсан ня быў самым выбітным талентам у афра-амэрыканскай бейсбольнай лізе, і бейсбол не быў яго моцным бокам (да гэтага ён быў зоркай у амэрыканскім футболе і на бегавой дарожцы), але ён гуляў з настойлівай крэатыўнасьцю і даў зразумець усёй краіне, чаго яна пазбаўлялася ў бейсболе ўвесь гэты час. З Джэекі Робінсанам на сваім полі “Доджэрс” выйгралі шэсьць вымпелаў нацыянальнай лігі.

Не было іншага гульца, які бы закрануў сэрцы людзей гэтак жа як і Джэкі. Пазьней ён растлумачваў іншым чорным гульцам, што яны гулялі не для сябе, не для каманды, а для свайго народу. Ня думаю, што было супадзеньнем тое, што чорныя гульцы, такія як Рой Кампанэла, Вілі Мэйс, Боб Гобсан і інш., пераважалі ў Нацыянальнай Лізе.

Апошні раз Джэкі Робінсан зьявіўся на публіцы на чэмпіянаце 1972 гаду пасівелым, з кіем і лысеючым ад цукровага дыябету. Ён памёр праз дзевяць дзён. Большасьць афра-амэрыканскіх гульцоў наведала яго пахаваньне, але мяне прывяло ў замяшаньне, як мала маладых спартоўцаў прыйшлі, каб аддаць даніну вялікаму гульцу. З тых часоў не праходзіць і дня, каб я не ўспамінаў Джэкі Робінсана.

Паводле Генры Аарона

 

Для статыстыкі

  • Каталог TUT.BY
  • Каталог+поисковая система
  • Rating All.BY
ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe oem software buy cs5 ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software