1 чэрвеня на стадыёне ў Кліўлендзе “Ню-Ёрк Янкіз” згулялі 18-ы матч запар без памылак у абароне і ўсталявалі тым самым новы рэкорд MLB па дадзеным паказчыку. Гэтае дасягненьне асабліва пацешыла заўзятараў, улічваючы што пабіты рэкорд належыў з 2006 году не камусьці, а найбольш прынцыповаму суперніку “Янкіз” – камандзе з Бостану “Рэд Сокс”.
