Бейсбол – Беларусь

Саўладальнік «Лівэрпуля» Хікс можа атрымаць да 300 мільёнаў фунтаў ад продажу бейсбольнага клюбу

thomas-hicks Саўладальнік «Лівэрпуля» Том Хікс блізкі да таго, каб прадаць бейсбольны клуб «Тэхас Рейнджэрз», што належыць яму і выступае ў чэмпіянаце MLB . Бізнэсмэн уступіў у эксклюзіўныя перамовы з кансорцыўмам, які ўзначальвае пітсбургскі адвакат Чак Грынберг.

Цяпер у Хікса ёсць 30 дзён, каб дамовіцца з Грынбергам, перш чым адправіць у лігу на пацверджаннье дакумэнты аб продажы клюбу. Угода таксама павінна быць ухваленая банкамі, якія зьяўляюцца крэдыторамі саўладальніка мэрсісайдцаў.

Кошт «Рейнджэрз», паводле меркаваных ацэнак, складае 300 мільёнаў фунтаў. Паводле прапановы групы Грынбэрга, сям’я Хіксаў захавае невялікую дзель акцый клюбу, паведамляе афіцыйны сайт «Тэхасу».

На фота Томас Хікс

, , , ,

 

Для статыстыкі

  • Каталог TUT.BY
  • Каталог+поисковая система
  • Rating All.BY