Бейсбол – Беларусь

“Нэйшнлз” падпішуць дамову з Маркесам

veteran_jason_marquis Як паведамляюць крыніцы з бейсбольных колаў, “Нэйшнлз” (The Nationals) зьбіраюцца заключыць дамову з пітчарам Джэйсанам Маркесам. Яе ўмовы трымаюцца ў тайне.

Крыніца таксама паведамляе, што Маркес павінен прайсьці медыцынскі агляд перад тым, як пагадненьне будзе падпісана. Клюб ніяк не пракаментаваў гэтую навіну.

31-гадовы Маркес толькі скончыў адзін з сваіх лепшых сезонаў, выйграўшы для каманды “Рокіз” 15 гульняў і прайграўшы 13. Паводле паказьніка ERA Маркес мае 4.04. Ён таксама выступаў ад Каларада ў гульне Ол-стар, дзе былі прадстаўлены ўсе зоркі бейсбола.

За сваю дзесяцігадовую кар’еру, падчас якой Маркес гуляў за Брэйвз, Кардзіналз, Кабз і Рокіз (Braves, Cardinals, Cubs and Rockies), ён выйграў 94 гульні з паказьнікам ERA у 4.48.

На мінулым тыдні Маркес адзначыў, што менавіта ён можа дапамагчы маладым чальцам вашынгтонскай каманды (такім як Джон Ланан і Гарэт Мок) выйсьці на новы ўзровень. Ён падкрэсьліў, што можа навучыць маладых пітчараў усім прыёмам, якія запазычыў ад такіх ветэранаў бейсбола як Том Глэйвін, Грэг Мэдакс, Крыс Карпэнтэр і Мэт Морыс.

На самой справе, Маркес лічыць, што ён быў настаўнікам для пітчараў Хорхе дэ ля Роса і Убальда Хіменэс з “Рокіз”.

“Ад гэтых ветэранаў я навучыўся вызначаць сітуацыі ў гульні і выйграваць, а потым падзяліўся вопытам з бейсбалістамі Каларада. Я лічу, гэта вельмі дапамагло… Дэ ля Роса і Хіменэс, якія тады спрабавалі палепшыць сваю гульню”, – кажа Маркес. “Я думаю, што здолею зрабіць такі ж унёсак [сваім лідэрствам] і ў гэтую каманду”.

Паводле MLB, малюнак Getty Images

, ,

 

Для статыстыкі

  • Каталог TUT.BY
  • Каталог+поисковая система
  • Rating All.BY
adobe oem software buy cs5 download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase adobe and microsoft oem software ms windows 8 purchase microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 microsoft windows 8 32 and 64 bit