Удзельнікамі фінальнай сэрыі MLB сёлета сталі каманды з Ню-Ёрку і Філадэльфіі.
Свой шлях да фіналу «Янкіз» праклалі, перагуляўшы «Лос-Анджэлэс Энджэлз» у 6 матчах – 4:2. У сваю чаргу дзейснаму чэмпіёну з Філадэльфіі спатрэбілася на адзін матч менш, каб адолець «Лос-Анджэлэс Доджерз» (4:1).
Першы матч фінальнай сэрыі адбудзецца 28 кастрычніка на стадыёне «Янкіз».
