2 сакавіка пачаліся афіцыйныя продажы новага кампутарнага сімулятара Major League Baseball 2K10 ад кампаніі 2K Sports. Заяўляецца, што MLB 2K10 стане адным з самых рэалістычных сімулятараў бейсболу. Узяўшы ўсё лепшае з папярэдніх частак, у спалучэньні з новымі магчымасьцямі, распрацоўшчыкі паспрабавалі падвысіць узровень гульні да непазнавальнасьці. Геймеры змогуць стварыць свайго гульца і надзяліць яго асаблівымі магчымасьцямі. Чакаецца, што новы геймплэй і створыць адчуванне поўнай прысутнасьці на гульнявым полі. У гульні будуць прысутнічаць кар’ерны і шматкарыстальніцкі рэжымы.
Паведамляецца таксама, што дзякуючы больш за 300 новым анімацыям гульцоў у базе дадзеных 2K Sports, гульцы на поле будуць выглядаюць як жывыя; рэжым Franchise – дасьць магчымасьць карыстачу ўзяць на сябе кіраваньне любой з 30 камандаў і прывесьці яе да лідарства; незвычайна дакладнае прайграваньне рэакцыі гульцоў на поле ў розных сытуацыях у гульні стане магчымым дзякуючы 6-гадоваму досьведу ў зборы дадзеных аб кожным гульцу – Inside Edge 2010; камэнтатарамі матчаў стануць – Gary Thorne і Steve Phillips; прыемна пацешыць тэхналёгія 2K Presentation(tm) – дзякуючы віртуальнаму рэжысэру трансляцый і разумнай камеры карыстач не выпусціць ніводнай дэталі.
Вось некалькі з даступных у Інтэрнэце скрыншотаў гульні:



