Часопіс абвясьціў аб дадзеным рашэньні ў панядзелак. Джэтэр першы прадстаўнік каманды “Янкіз”, які атрымаў гэтую ўзнагароду з моманту яе з’яўленьня ў 1954. Летась гэтым званьнем быў ганараваны плывун Майкл Фэлпс.
“Неверагодна. Гэта было цалкам нечакана. Як гром сярод яснага неба,” — падзяліўся сваімі ўражаньнямі Джэтэр падчас фотасэсыі Associated Press. — “Калі я даведаўся аб гэтым, што тут яшчэ скажаш? Гэта адна з найвялікшых з узнагародаў, якой ты можаш быць уганараваны ў спорце.”
Па матэрыялах Associated Press
