Бейсбол – Беларусь

Раўндэрз

Rounders — вэрсыя народнай гульні зь мячом XVI стагоддзя. У той час гэтая гульня была папулярным баўленьнем часу. Дагэтуль у яе гуляюць дзеці ў Ірляндыі. Да XIX стагоддзя гульня, патрапіўшы ў ЗША і перайначыўшыся, стала звацца townball, інакш — гарадскі мяч. Гульня, нагадвае лапту і бейсбол.

Мэта гульні

Кожны раз, калі абаронца здзяйсняе пасьпяховы набег і вяртаецца ў замак са сваёй здабычай, ён дадае ачкі сваёй камандзе. Каманда з большай колькасьцю ачкоў перамагае. Гульня завяршаецца, калі кожная каманда пабывала «ўсярэдзіне» замку аднолькавую колькасьць разоў. «Усярэдзіне» — па-ангельску — «In», адгэтуль і адбываецца слова інінг (inning), якое азначае перыяд гульні ў бейсболе, пасьля якога абарона зьмяняе напад. Інінгаў у бейсболе 9. Няма абмежаваньняў для ліку інінгаў — толькі цемра або зьнямога.

Правілы

  • Неабмежаваная колькасьць спробаў адбіць мяч. Гулец, які б’е, спрабуе датуль, пакуль мяч не кране палкі.
  • Пры падачы гулец павінен падаваць мяч туды, куды жадае той, які б’е. Калі бэтэр не задаволены пітчарам, ён можа запытаць іншага чалавека падаць яму мяч.
  • Любы ўдар — бяжы! Як бы чынам і чым бы ня быў адбіты мяч, бягуны ў сховішчах і бэтэр пачынаюць перамяшчацца.
  • Бегчы трэба па гадзіннікавай стрэлцы. Пасля таго як бэтэр стукнуў па мячы, ён павінен абабегчы вакол усё сховішчы, прычым дакранацца да іх не абавязкова.
  • Бэтэр выходзіць з гульні, калі яго мяч злоўлены зьлёту або пасьля аднаго адскоку.
  • Бягун выходзіць з гульні, калі ён асалены кінутым мячом, але ў сховішчы асаленым ён быць ня можа.
  • Сховішчы працуюць толькі аднойчы. Па другім разе схавацца ў адным і тым жа сховішча гулец не можа.
  • Неабаронены замак — уразьлівы. Калі няма абаронцаў у замку, напрыклад, апошні абаронца стаў бягуном, тады каманда нападу можа захапіць замак, дакрануўшыся да яго камяня.
  • Калі абаронца выйдзе з замку, то ён — па-за гульнёй.
  • Каманды мяняюцца месцамі, калі замак захоплены тымі, хтоатакуе, або ўся каманда абаронцаў знаходзіцца па-за гульнёй.
  • Гулец нападу ня можа перашкаджаць бягуну бегчы, ён толькі можа кінуць у яго мяч, каб асаліць.

 

Для статыстыкі

  • Каталог TUT.BY
  • Каталог+поисковая система
  • Rating All.BY