Бейсбол - Беларусь » Players

Rickey, Rice і Gordon уключаныя ў Залю славы бейсболу
Цырымонія праходзіла ў нядзелю 26 ліпеня. Імёны Rickey Henderson і Jim Rice размясьціліся ў шэраг з лепгымі з лепшых за ўсю гісторыю бейсболу, заняўшы па праве сваё месца ў National Baseball Hall of Fame.

Rice і Henderson у прысутнасці каля 21,000 заўзятараў былі ўзганараваныя разам з былым гульцом Yankees і Indians Joe “Flash” Gordon (second baseman), які атрымаў гэтую ўзнагароду пасьмяротна.

Фота AP

Джэкі Робінсан
(Jack Roosevelt “Jackie” Robinson, 31 студзеня 1919 – 24 кастрычніка 1972)

Чалавек, які змяніў твар нацыі. Мне было 14, калі я ўпершыню сустрэў Джэкі Робінсанa. Гэта было ўвесну 1948 гаду, у тым годзе, калі Джекі перавярнуў маё жыцьцё назаўжды, пераадолеўшы бар’ер колеру скуры ў бейсболе. Яго каманда зрабіла прыпынак у маім родным горадзе Мобіль, штат Алабама, накіроўваючыся на поўнач да пачатку сэзону. Падчас прыпынку Джэкі размаўляў з натоўпам афра-амэрыканцаў на Дэйвіс-авэню. Думаю, ён казаў аб сэгрэгацыі ў Амэрыцы, але я ўсё роўна нічога ня чуў. Ён быў для мяне такім героем, што адзінае, што я мог рабіць, гэта глядзець, разявіўшы рот.

У 1947 году жыцьцё ў Амэрыцы вызначалася словам «сэгрэгацыя». Існавалі асобныя школы для чорных і белых, асобныя рэстараны, гатэлі і асобныя бейсбольныя лігі. Жыцьцё было жорсткая да афра-амэрыканцаў, якія спрабавалі зламаць гэты бар’ер. Гэтак жа і жыцьцё Джэкі Робінсана была нялёгкае: гульцы яго каманды падалі прашэньне, каб ён быў выключаны. Чальцы яго каманды здзекаваліся над Робінсанам кажучы, каб ён нёс іх кайстры і шараваў іх чаравікі, так званыя «фанаты» сьмяяліся з яго і пагражалі забіць.

Калі Брэнч Рыкі ўпершыню сустрэўся з ім, каб абгаварыць яго пераход у “Доджэрс”, ён сказаў Джэкі, што яму 3 гады прыйдзецца зносіць гнюсныя выхадкі, якія напаткаюць яго.

Але Робінсан быў барацьбітом па натуры, самым ганарлівым чалавекам, якога я калі-небудзь ведаў. Вайсковым лейтэнантам ён рызыкаваў патрапіць пад трыбунал, таму што адмаўляўся сядзець у самім канцы вайскоўца аўтобусу, як гэта было прынята для чорных вайскоўцаў.

Джэкі Робінсан, 1952 год

Да сёньняшняга дня я ня ведаю, як ён здолеў выстаяць пад такім ціскам і не адступіць. Я прайшоў праз шматлікае ў сваім жыцьці і лічу сябе цярплівым чалавекам, але я ня здолеў бы зрабіць таго, што зрабіў Джэкі. У ім была невытлумачальная сіла душыць свае жаданьні і ахвяраваць сваім гонарам у імя свайго народа. Гэта было неверагодным актам самаадданасьці з яго боку, які зблізіў дзьве расы і даў надзею цэламу пакаленьню.

Джэкі Робінсан ня быў самым выбітным талентам у афра-амэрыканскай бейсбольнай лізе, і бейсбол не быў яго моцным бокам (да гэтага ён быў зоркай у амэрыканскім футболе і на бегавой дарожцы), але ён гуляў з настойлівай крэатыўнасьцю і даў зразумець усёй краіне, чаго яна пазбаўлялася ў бейсболе ўвесь гэты час. З Джэекі Робінсанам на сваім полі “Доджэрс” выйгралі шэсьць вымпелаў нацыянальнай лігі.

Не было іншага гульца, які бы закрануў сэрцы людзей гэтак жа як і Джэкі. Пазьней ён растлумачваў іншым чорным гульцам, што яны гулялі не для сябе, не для каманды, а для свайго народу. Ня думаю, што было супадзеньнем тое, што чорныя гульцы, такія як Рой Кампанэла, Вілі Мэйс, Боб Гобсан і інш., пераважалі ў Нацыянальнай Лізе.

Апошні раз Джэкі Робінсан зьявіўся на публіцы на чэмпіянаце 1972 гаду пасівелым, з кіем і лысеючым ад цукровага дыябету. Ён памёр праз дзевяць дзён. Большасьць афра-амэрыканскіх гульцоў наведала яго пахаваньне, але мяне прывяло ў замяшаньне, як мала маладых спартоўцаў прыйшлі, каб аддаць даніну вялікаму гульцу. З тых часоў не праходзіць і дня, каб я не ўспамінаў Джэкі Робінсана.

Паводле Генры Аарона

Лінарэс Амар
(Linares Omar, нарадзіўся 22 кастрычніка 1967 на Кубе)

Вялікі Infielder, чалец кубінскай каманды, якая стала Алімпійскім чэмпіёнам у 1992 і 1996 гадох і срэбным мэдалістам у 2000 годзе. Ён заваяваў 7 вышэйшых сусьветных узнагародаў у бейсболе паміж 1986 і 2001 гадамі. У 2002 ён перайшоў у японскую Прафэсыйную Бейсбольную Лігу (клюб “Цмокі Чунічы” – “Chunichi Dragons”).

Джеймс Фрэнсіс «Джым» Торп
(James Francis ‘Jim’ Thorpe, 1887-1953, ЗША)

Карэнны амерыканец, ён выйграў пяціборства і дзесяціборства, усталяваўшы пры гэтым сусьветны рэкорд па часе на Алімпійскіх Гульнях 1912 гаду. У 1913 годзе ён быў пазбаўлены алімпійскіх узнагародаў за тое, што стаў прафэсыйным бейсбалістам. У 1982 годзе яго медалі былі вернутыя яму пасьмяротна. Яго імя ўвайшло ў сусьветную гісторыю спорту як імя аднаго з найвялікшых і рознабаковых атлетаў гісторыі. Джым Торп быў вельмі добрым бейсбалістам і футбольным гульцом, у свой час ён стаў першым прэзыдэнтам амерыканскай Прафесійнай Футбольнай Асацыяцыі (будучай NFL). Ён быў ушанаваны ў кіно акторам Бэртам Ланкастэрам, які згуляў ролю Торпа.

Джым Эбат
(James Anthony ‘Jim’ Abbott, нарадзіўся 19 верасьня 1967 у мястэчку Флінт, што ў штаце Мічыган)

Пітчар Джым Эбат, які гуляў у бейсбол у Мічыганскім універсітэце, а затым на працягу 10 гадоў выступаў за розныя каманды ў асноўных прафесійных лігах, – адзін з тых, каму Закон аб рэабілітацыі інвалідаў у ЗША дапамог самым непасрэдным чынам. Джым, які нарадзіўся без правай рукі, укідаў мяч левай рукой і насіў пальчатку на невялікай куксе, што замяняла яму правую руку. На працягу некалькіх гадоў аж да свайго сыходу з спорту ў 1999 годзе Эбат зарабляў больш за 2 мільёны даляраў у год. Калі бейсбаліст з каманды каледжу пераходзіць наўпрасткі ў асноўную лігу – гэтае вельмі вялікае дасягненне, але ў Джыма гэта выглядала суцэль лёгка. І з такой жа ўяўнай лёгкасьцю ён пасьля ўкіданьня пераапранаў пальчатку з куксы правай рукі на левую руку, каб быць гатовым злавіць мяч.