Бейсбол - Беларусь » Game

Сусьветная сэрыя
Сусьветная сэрыя (анг. World Series) — вырашальная сэрыя гульняў у сэзоне Галоўнай лігі бейсболу. «Філадэльфія Філіс» – пераможцы апошняй (2008) Сусьветнай сэрыі, права гуляць у якой маюць лепшыя каманды Амерыканскай і Нацыянальнай лігаў. Сучасная Сусьветная сэрыя праходзіць з 1903 гаду (у 1904 і 1994 гадах гульняў не адбылося).

Пераможца сэрыі заўсёды вызначаўся ў сэрыі да чатырох перамогаў, за выключэньнем 1903, 1919, 1920 і 1921 года, калі камандзе для перамогі неабходна было перамагаць пяць разоў. «Ню-Ёрк Янкіз» удзельнічалі ў Сусьветнай сэрыі больш, чым якая-небудзь іншая каманда — 39 разоў з 102 магчымых, перамогшы ў 26 з іх. «Сэнт-Луіс Кардыналз» перамагалі 10 разоў — гэта другі паказчык ува ўсёй лізе і лепшы сярод камандаў Нацыянальнай лігі.

Раўндэрз
Rounders — вэрсыя народнай гульні зь мячом XVI стагоддзя. У той час гэтая гульня была папулярным баўленьнем часу. Дагэтуль у яе гуляюць дзеці ў Ірляндыі. Да XIX стагоддзя гульня, патрапіўшы ў ЗША і перайначыўшыся, стала звацца townball, інакш — гарадскі мяч. Гульня, нагадвае лапту і бейсбол.

Мэта гульні

Кожны раз, калі абаронца здзяйсняе пасьпяховы набег і вяртаецца ў замак са сваёй здабычай, ён дадае ачкі сваёй камандзе. Каманда з большай колькасьцю ачкоў перамагае. Гульня завяршаецца, калі кожная каманда пабывала «ўсярэдзіне» замку аднолькавую колькасьць разоў. «Усярэдзіне» — па-ангельску — «In», адгэтуль і адбываецца слова інінг (inning), якое азначае перыяд гульні ў бейсболе, пасьля якога абарона зьмяняе напад. Інінгаў у бейсболе 9. Няма абмежаваньняў для ліку інінгаў — толькі цемра або зьнямога.

Правілы

Неабмежаваная колькасьць спробаў адбіць мяч. Гулец, які б’е, спрабуе датуль, пакуль мяч не кране палкі.

Пры падачы гулец павінен падаваць мяч туды, куды жадае той, які б’е. Калі бэтэр не задаволены пітчарам, ён можа запытаць іншага чалавека падаць яму мяч.

Любы ўдар — бяжы! Як бы чынам і чым бы ня быў адбіты мяч, бягуны ў сховішчах і бэтэр пачынаюць перамяшчацца.

Бегчы трэба па гадзіннікавай стрэлцы. Пасля таго як бэтэр стукнуў па мячы, ён павінен абабегчы вакол усё сховішчы, прычым дакранацца да іх не абавязкова.

Бэтэр выходзіць з гульні, калі яго мяч злоўлены зьлёту або пасьля аднаго адскоку.

Бягун выходзіць з гульні, калі ён асалены кінутым мячом, але ў сховішчы асаленым ён быць ня можа.

Сховішчы працуюць толькі аднойчы. Па другім разе схавацца ў адным і тым жа сховішча гулец не можа.

Неабаронены замак — уразьлівы. Калі няма абаронцаў у замку, напрыклад, апошні абаронца стаў бягуном, тады каманда нападу можа захапіць замак, дакрануўшыся да яго камяня.

Калі абаронца выйдзе з замку, то ён — па-за гульнёй.

Каманды мяняюцца месцамі, калі замак захоплены тымі, хтоатакуе, або ўся каманда абаронцаў знаходзіцца па-за гульнёй.

Гулец нападу ня можа перашкаджаць бягуну бегчы, ён толькі можа кінуць у яго мяч, каб асаліць.