Каманда St. Louis Cardinals (”Сэнт-Луісскія кардыналы”) была ўтвораная ў 1882 году ў Амэрыканскай Асацыяцыі, у 1892 далучылася да Нацыянальнай лігі.
Каманда St. Louis Cardinals (”Сэнт-Луісскія кардыналы”) была ўтвораная ў 1882 году ў Амэрыканскай Асацыяцыі, у 1892 далучылася да Нацыянальнай лігі.
Каманда Pittsburgh Pirates (”Пітсбургскія піраты”) зьявілася ў 1882 годзе ў Амерыканскай Асацыяцыі, а ў 1887 далучылася да Нацыянальнай лігі.
Каманда Milwaukee Brewers (”Мілўокскія півавары”) зьявілася ў 1969 як Seattle Pilots у Амэрыканскай лізе, пераехала ў Мілўокі (1970), перайшла ў Нацыянальную лігу (1998).
Houston Astros (”Х’юстанскія зоркі”) — бейсбольная каманда (заснавана ў 1962) з Х’юстана, шт. Тэхас, якая ўваходзиць ў Цэнтральны дывізыён Нацыянальнай бейсбольнай лігі. Трэніруецца на стадыёне “Minute Maid Park”.
Каманда Cincinnati Reds (”Цынцынацкія чырванаскурыя”) зьявілася ў 1882 годзе ў Амэрыканскай Асацыяцыі, далучылася да Нацыянальнай лігі ў 1890. Вядзе яна сваю гісторыю ад “Cincinnati Red Stockings” — першай поўнасьцю прафэсыйнай бесбольнай каманды, заснаванай у 1869. Гэтая дата цяпер лічыцца датай заставаньня Major League Baseball (MBL) і адзначаецца паўсюдна.
Chicago Cubs (”Чыкагскія шчанюкі”) — каманда ўвайшла ў 1871 годзе ў Нацыянальную Асацыяцыю пасьля знаходжаньня ў статусе незалежнай прафэсыйнай каманды ў 1870 і была дзейснай да 1874. Яна стаяла ў вытокаў Нацыянальнай лігі, далучыўшыся ў 1876 годзе як charter member. Першапачаткова каманда звалася “Chicago White Stockings”, а пазьней — “Chicago Colts”, маючы і некалькі іншых [...]