Альбэрт Пуёль выйграў сваю другую запар узнагароду як Найбольш каштоўны гулец Нацыянальнай лігі (N.L. M.V.P. Award). Ён лідыраваў сярод іншых гульцоў па такім паказчыкам, як прабежкі ў дом (47 хоўм ранаў), прабежкі (124 раны) і паводле каэфіцыента хітэра (SLG) мае (.658).
Albert Pujols, Barry Bonds, Baseball Writers' Association, M.V.P. Award, National League, SLG, slugging percentage
Каманда San Francisco Giants (”Сан-Францыскія гіганты”) паўстала ў 1883 як New York Gothams (Gotham — мянушка New York City), і каля паловы каманды складалі гульцы нядаўна расфармаванай Troy Trojans. “Гіганты” перабраліся Сан-Францыска ў 1958 годзе.
National League, NL West, SF Giants
Каманда San Diego Padres (”Падрэ з Сан-Дыега”) — бейсбольная (1969) каманда з Сан-Дыега, шт. Каліфорнія, уваходзиць ў Заходні дывізыён Нацыянальнай бейсбольнай лігі. “Падрэ” двойчы гулялі ў фінале World Series, у 1984 і 1984, але двойчы прайгравалі.
National League, NL West, San Diego Padres
Каманда Los Angeles Dodgers (”Лос-Анджэлескія спрытнякі”) зьявілася ў 1884 годзе як Brooklyn Atlantics у American Association, але неўзабаве атрымала імя “Dodgers” (ад “trolley dodgers” — спрытнякі ў сподніках). У 1890 годзе каманда далучылася да Нацыянальнай лігі; пераехала ў Лос Анджэлес у 1958 году.
LA Dodgers, National League, NL West
Каманда Colorado Rockies (rockies — разм. скар. ад Rocky Mountains, што перакладаецца як Скалістыя горы) — ўтвораная ў 1993 годзе бейсбольная каманда з Дэнвэра, шт. Каларада.
Colorado Rockies, National League, NL West
Каманда Arizona Diamondbacks (diamondback rattlesnake — амэрыканская грымучая змяя, якая мае ромбападобны малюнак на сьпінцы) — прафэсыйная бейсбольная каманда (1998) з Феніксу, шт. Арызона.
Arizona Diamondbacks, National League, NL West
Каманда St. Louis Cardinals (”Сэнт-Луісскія кардыналы”) была ўтвораная ў 1882 году ў Амэрыканскай Асацыяцыі, у 1892 далучылася да Нацыянальнай лігі.
National League, NL Central, St. Louis Cardinals
Каманда Pittsburgh Pirates (”Пітсбургскія піраты”) зьявілася ў 1882 годзе ў Амерыканскай Асацыяцыі, а ў 1887 далучылася да Нацыянальнай лігі.
National League, NL Central, Pittsburgh Pirates
Каманда Milwaukee Brewers (”Мілўокскія півавары”) зьявілася ў 1969 як Seattle Pilots у Амэрыканскай лізе, пераехала ў Мілўокі (1970), перайшла ў Нацыянальную лігу (1998).
Milwaukee Brewers, National League, NL Central
Houston Astros (”Х’юстанскія зоркі”) — бейсбольная каманда (заснавана ў 1962) з Х’юстана, шт. Тэхас, якая ўваходзиць ў Цэнтральны дывізыён Нацыянальнай бейсбольнай лігі. Трэніруецца на стадыёне “Minute Maid Park”.
Houston Astros, National League, NL Central