Бейсбол – Беларусь

Бейсбольныя тэрміны

Асальваньне (Tag) — база лічыцца асаленай, калі гулец, які валодае мячом, крануў яе нейкай часткай цела. Гулец лічыцца асаленым, калі супернік крануў яго рукой з пасткай і мячом або вольнай рукой. Калі абаронца паспеў асаліць базу або гульца, а затым выпусціў мяч, асальваньне залічваецца. Асалены гулец нападу выбывае ў аўт. Пры асальваньні базы той гулец, які не паспеў дабрацца да яе раней суперніка, выбывае ў аўт.
Аўт (Out) — сытуацыя (або каманда суддзі), якая азначае, што гулец нападу ў дадзеным пэрыядзе (інінгу) выведзены з гульні.
Аўтфілдэр (Outfielder) — гулец каманды абароны, які патрулюе вонкавае поле: правы палявы, цэнтральны і левы гульцы.
Ампайр (Umpire) — суддзя; у бейсболе 4 суддзі, па адным на кожнай «базе» і адзін на «хаце».
Бант (Bunt) — кароткі ўдар, пасьля якога мяч адкочваецца прыкладна на мэтр ад «базы».
Бок (Balk) — каманда суддзі, якая азначае памылку пітчара. У гэтым выпадку гульцы нападу, разьмешчаныя ў дадзены момант на базах, атрымліваюць права бесперашкодна перасунуцца на наступную базу.
Бол (Ball) — мяч, пададзены пітчарам па-за зонай удару і не адбіты бітай бэтэра. Пасьля чатырох болаў пітчара ў адной сэрыі бэтэр займае першую базу. Пасьля кожнай падачы суддзя аб’яўляе колькасьць болаў і страйкаў. Калі пададзены мяч перш стукнецца аб зямлю, а затым праляціць праз зону страйка, падача ўсё роўна лічыцца болам.
Бэтэр (Batter) — гулец нападу з бітай, які становіцца ля «хаты» (з левай або з правага боку — як яму зручней) прасцютка перад кэтчэрам.
Граунд-аўт (Ground-out) — бэтэр выбывае ў аўт пасьля таго як абаронцы дастаўляюць мяч на першую базу да таго як ён змог да яе дабегчы.
Грэнд Слэм (Grand Slam) — удар, пры якім каманда набірае 4 ачкі, т.б. калі на ўсіх чатырох базах знаходзяцца ранэры. Як правіла “Вялікі шалом” дасягаецца хоўм ранам.
Дабл (Double) — удар, у выніку якога бэтэр здолеў дабегчы да другой базы.
Дабл плэй (Double play) — розыгрыш, падчас якога абарона зарабіла два аўты. Напрыклад, у сітуацыі, калі гулец нападу знаходзіўся на першай базе, бэтэр адбіў мяч так, што абарона даставіла мяч на другую базу, а затым на першую, да таго як ранэр і бэтэр змаглі іх дасягнуць.
Змушаны падвойны аўт (Force double out) — гульня, у якой абодва аўты адбываюцца ў выніку змушанай гульні.
Зваротны змушаны падвойны аўт (Reverse force double out) — гульня, у якой першы аўт змушаны, а другі зарабляецца асальваньнем бягуна або базы.
Інінг (Inning) — перыяд бейсбольнага матчу, падчас якой каманды па разе гуляюць у абароне і нападзе. Як правіла, матч складаецца з 9 інінгаў.
Інсайд-Парк Хоўм-Ран (Inside-the-park home run) — удар, пры якім мяч не пакінуў тэрыторыю гульнявога поля, але бэтэр пасьпеў прабегчы ўсе базы і вярнуцца ў хату, зарабіўшы ачко.
Інфілд-флай (Infild fly) — мяч, адбіты высока ў паветра у межах фэйр-тэрыторыі і які ловіцца любым гульцом, зьмешчаным у межах інфілду, без адмысловых высілкаў пры занятых першай і другой, або першай, другой і трэцяй базах у сітуацыі меней двух аўтаў.
Кэтчэр (Catcher) — гулец, змешчаны за хатай, які прымае мяч пададзены пітчарам.
Пітчар (Pitcher) — гулец каманды абароны, які падае мяч.
Прысуджаная сустрэча — сустрэча, якая скончылася з рахункам 9:0 па рашэньні суддзі ў пакараньне камандзе, якая па-грубіянску парушыла правілы.
Ран (Run) — ачко, заробленае гульцом нападу.
Ранэр (Runner) — гулец нападу, які зьмешчаны на базе (паколькі ў яго ўжо няма біты, ён перастае звацца бэтэрам).
Сінгл (Single) — удар, у выніку якога бэтэр здолеў дабегчы да першай базы.
Страйк (Strike) — памылка, якая фіксуецца арбітрам у некаторых вызначаных выпадках. напрыклад, калі мяч, крануўшы біту, патрапляе прама ў пастку кэтчэра. Страйк, аднак, не залічваецца, калі кэтчэр не зафіксуе мяч або зловіць яго з адскоку ад зямлі.
Сэйв (Save) — гульнёвая сітуацыя, якая ўзнікае, калі ранэр дасягнуў базы раней мяча і захапіў яе. Суддзя пазначае гэтую сітуацыю разведзенымі ў бакі рукамі.
Тайм (Time) — каманда суддзі, па якой гульня неадкладна спыняецца і аднаўляецца толькі пасля каманды «плэй» (гульня).
Трыпл (Triple)— удар, у выніку якога бэтэр здолеў дабегчы да трэцяй базы.
Флайбол (Fly ball) — мяч, адбіты высока над гульнявым полем і злоўлены гульцамі абароны да таго, як ён кране землі. У гэтым выпадку бэтэр выбывае з гульні, а гульцы атакі маюць права пачаць перабежкі толькі тады, калі абаронца кране мяча пасткай.
Фол (Faul) — удар, пасьля якога мяч выходзіць за бакавую лінію. Лічыцца як страйк, калі ў пітчара менш за 2 страйкі.
Форс плэй (Force play) — змушаная гульня, калі гулец нападу абавязаны бегчы на наступную базу.
Хіт (Hit) — удар, пры якім бэтэр дасягнуў 1-й, 2-й або 3-й базы. Калі гэтай удалай прабежцы папярэднічала памылка гульцоў абароны (недакладны кідок на базу, страта мяча на прыёме) — то абароне запісваецца памылка (страйк);
— любы дакладны ўдар па мячы, які дазваляе бэтэру дабегчы да базы.
Хіт бай пітч (Hit by pitch) — сітуацыя, пры якой бэтэр займае першую базу пасьля таго, як ў яго патрапілі мячом пітчара.
Хоўм ран (Home run) — удар, пры якім мяч пралятае ўсё поле і вылятае за яго межы.
Шорт-стоп (Shortstop)— гулец, які зьмешчаны паміж 2-й і 3-й базай.

 

Для статыстыкі

  • Каталог TUT.BY
  • Каталог+поисковая система
  • Rating All.BY