Пра гульню
Бейсбол (анг. baseball, ад base — база, аснова і ball — мяч) — камандная спартовая гульня з мячом і бітай. У спаборніцтвах удзельнічаюць дзьве каманды па дзевяць (часам дзесяць) гульцоў кожная.
Бейсбол зьявіўся ў ЗША у пачатку XIX стагоддзя. Лічыцца, што асновай гульні стала ангельская гульня «раўндэрз». Першы афіцыйны матч быў праведзены ў 1820 у Ню-Ёрку. У 1869 створаны першы прафэсійны клюб. Гульня шырока распаўсюджаная ў ЗША, Канадзе, Мэксіцы, Лацінскай Амэрыцы і Карыбах, Аўстраліі, Японіі, Карэі і іншых краінах. На дадзены момант у бейсбол гуляюць у больш за 120 краінах сьвету. Чэмпіянат сьвету па бейсболе праводзіцца з 1938 гаду сярод мужчын і з 2004 гаду сярод жанчын. Бейсбол найболей папулярны ў ЗША, на Кубе, у Японіі, Кітаі і Паўднёвай Карэі.
У ЗША, Японіі, Чэхіі і іншых краінах распаўсюджаны таксама софтбол — спрошчаны варыянт бейсболу — гульня, якую можна праводзіць у памяшканьні і на невялікіх палях.
Да роднасных бейсболу выглядам спорту ставяцца крыкет, пэсапола ў Фінляндыі, ойна ў Румыніі і лапта ў Расеі.
На 117-ой сэсіі МАК у Сінгапуры 8 ліпеня 2005 г. бейсбол, роўна як і софтбол, быў выключаны са сьпісу алімпійскіх відаў спорту, як у выніку недастатковай папулярнасці ў большасьці краінах-чальцоў МАК, так і з-за рознагалосьсяў паміж МАК і Лігай бейсболу ў ЗША, якая адмовілася пераносіць свае спаборніцтвы на час правядзеньня Алімпійскіх гульняў. У выніку, на Алімпійскіх гульнях у Пэкіне бейсбол быў прадстаўлены ў апошні раз. Аднак не выключаецца і зварот да абмеркаваньня дадзенай тэмы пасля Алімпійскіх гульняў 2012 гаду.
